Фінальны тур спартакіяды адбыўся ў спартыўна-аздараўленчай базе НАК «Рудзея», размешчанай на беразе возера Рудзея ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці.
Удзельнічала 7 каманд з абласцей і сталіцы. Прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе, пляжным валейболе, дартсе, настольным тэнісе, гіравым спорце, лёгкаатлетычным кросе.
У агульнакамандным заліку 3-е месца заняла каманда філіялаў г. Мінска і Цэнтральнага апарата, 2-е - каманда Гродзенскага абласнога ўпраўлення, а першае - каманда Мінскага ўпраўлення.
Удзел у спартакіядзе прынялі члены праўлення банка. З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звярнуўся Старшыня Праўлення банка Сяргей Пісарык.
На думку кіраўнікоў, падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню духа карпаратыўнасці, прапагандзе здаровага ладу жыцця.
{gallery_29129}
Пресс-служба ОАО «АСБ Беларусбанк»