Навіны банка і прэс-рэлізы
19.07.2013

Беларусбанк, ЕАБР і БМЗ падпісалі крэдытныя дагаворы на фінансаванне інвестпраекта ў металургіі

DSC_0017

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР)  будуць сумесна фінансаваць інвестыцыйны праект «Арганізацыя вытворчасці сартавога пракату з будаўніцтвам драбнасортна-драцянога стана» на ААТ «Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» (БМЗ) у г. Жлобіне Рэспублікі Беларусь. Крэдытныя дакументы 18 ліпеня 2013 года ў Мінску падпісалі Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, намеснік Старшыні Праўлення ЕАБР Генадзь Жужлеў, генеральны дырэктар БМЗ Анатоль Савянок. ААТ "БМЗ" атрымае крэдыты на 284 млн. еўра па рыначнай стаўцы тэрмінам на 10 гадоў.

Аб'ём крэдытавання насельніцтва з боку ЕАБР, які з'яўляецца арганізатарам фінансавання праекта, складзе 141 млн. еўра і будзе накіраваны на набыццё асноўнага тэхналагічнага абсталявання. З боку ААТ «ААБ Беларусбанк» - 142,8 млн. еўра, якія будуць накіраваны на фінансаванне будаўніцтва комплекса і мясцовыя выдаткі. Крэдыты банкаў прадастаўляюцца аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Праект БМЗ прадугледжвае будаўніцтва пракатнага стана, у тым ліку набыццё, мантаж і ўвядзенне ў эксплуатацыю сучаснага абсталявання, а таксама ўзвядзенне новага цэха па вытворчасці драбнасортнага пракату. На першым этапе рэалізацыі праекта прадукцыйнасць новага стана складзе 700 тысяч тон пракату. У далейшым, пасля ўстаноўкі дадатковага абсталявання, аб'ём вытворчасці дасягне 1 млн. тон у год.

ААТ «БМЗ - ККХ «БМК» і наш банк звязваюць доўгія гады ўзаемавыгаднага, плённага супрацоўніцтва, у кантэксце якога і будаўніцтва новага пракатнага стана, - заявіў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. - Гэты інвестыцыйны праект, які прадугледжвае стварэнне высокатэхналагічнай вытворчасці, пашырэнне і тэхнічнае пераўзбраенне дзеючага, безумоўна, унясе важкі ўклад у развіццё галіны. Эканоміка краіны атрымае завершаны цыкл вытворчасці прадукцыі чорнай металургіі прадукцыйнасцю мільён тон у год. А гэта не толькі імпульс для далейшага развіцця айчыннага машынабудавання, але і шырокія магчымасці выхаду на рынак з высокатэхналагічнай якаснай металапрадукцыяй. Я адчуваю глыбокую задаволенасць ад дачынення да такой вялікай і значнай справы. У нас ёсць усе падставы спадзявацца, што праект будзе паспяхова рэалізаваны і прынясе чакаемыя дывідэнды». Старшыня Праўлення Беларусбанка выказаў упэўненасць, што гэты праект не апошні ў супрацоўніцтве з БМЗ.

Як адзначыў генеральны дырэктар БМЗ, будаўніцтва драбнасортнага стана разлічана на 2011-2015 гады. Першую прадукцыю на гэтым аб'екце плануюць атрымаць у снежні 2014 года. «Гэта знакавы для нас праект, - адзначыў Анатоль Савянок. - Важна, што падпісаннем крэдытных дагавораў мы завершылі працэдуру фінансавання гэтага праекта». Будуемая вытворчасць не мае аналагаў у СНД, і за апошнія дзесяць гадоў такі праект не рэалізоўваўся ў сусветнай металургіі. На стане будзе вырабляцца катанка і іншыя віды металапрадукцыі - усяго чатыры віды. "Нават калі вырабляць толькі адзін від прадукцыі на гэтым стане, мы ўжо будзем мець даход. Таму праект акупны", - сказаў гендырэктар.

Да чвэрці прадукцыі новай вытворчасці будзе пастаўляцца на рынак Беларусі, каля 13 % - у краіны СНД і амаль дзве трэці - у краіны далёкага замежжа. На прадпрыемстве будзе створана больш за 200 новых працоўных месцаў. 

«Беларускі металургічны завод» з'яўляецца адным з самых перадавых і эфектыўных базавых прадпрыемстваў беларускай прамысловасці, - адзначае намеснік старшыні праўлення ЕАБР Генадзь Жужлеў.- Даабсталяванне гэтага прадпрыемства «еўрапейскага тыпу» самым сучасным абсталяваннем, укараненне на ім інавацыйных тэхналагічных рашэнняў, выпуск новых відаў складанай металапрадукцыі - усё гэта прывядзе да павелічэння экспартнага патэнцыялу Беларусі і магутнага ўплыву на сумежныя галіны эканомікі краіны, а значыць, будзе садзейнічаць эканамічнаму росту і ўстойліваму развіццю Рэспублікі».

Даведка

ААТ «Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» вядзе сваю гісторыю з 1984 года і ў цяперашні час з'яўляецца адным з сусветных лідараў чорнай металургіі. Гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны са спецыялізацыяй па выплаўцы сталі і вытворчасці арматурнага і канструкцыйнага праката, а таксама металакорда для шыннай вытворчасці. Пры гэтым асноўнай сыравінай прадпрыемства з'яўляецца металалом. Па аб'ёму таварнай прадукцыі ўваходзіць у лік пяці найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі і з'яўляецца адным з вядучых экспарцёраў краіны. Больш падрабязная інфармацыя пра БМЗ на сайце http://www.belsteel.com/

Еўразійскі банк развіцця з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй заснаванай Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзеяння развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Статутны капітал ЕАБР перавышае 1,5 млрд. долараў ЗША. Дзяржавамі-ўдзельніцамі Банка з'яўляюцца Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Таджыкістан.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!