Навіны банка і прэс-рэлізы
18.07.2013

Беларусбанк удзельнічае ў рэалізацыі жыллёвай праграмы (прэс-рэліз)

Адкрытае акцыянернае таварыства «ААБ Беларусбанк» працягвае льготнае крэдытаванне грамадзян на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё  жылых памяшканняў у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.11.2012 № 1023 «Аб мерах па выкананні заданняў на 2013 год па будаўніцтве жылых дамоў» на 2013 год запланавана будаўніцтва 6 500 тыс. кв.метраў жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай - 2 500 тыс. кв.метраў.

Гадавы аб'ём ільготных крэдытных рэсурсаў для фінансавання ў бягучым годзе жыллёвага будаўніцтва ўстаноўлены ў памеры 9 094,2 млрд. рублёў, а аб'ём выдачы крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля на ўмовах, вызначаных банкам, у памеры 440,0 млрд. рублёў.

Па стане на 01.07.2013 на фінансаванне жыллёвага будаўніцтва банкам накіравана льготных крэдытных рэсурсаў у суме 4 364,2 млрд.рублёў, або 48% ад зацверджанага гадавога аб'ёму.

Сума выдадзеных грамадзянам на 01.07.2013 крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля на ўмовах, вызначаных банкам, склала 780,2 млрд. рублёў, або 117% ад  зацверджанага гадавога аб'ёму.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»