Навіны банка і прэс-рэлізы
16.07.2013

У Беларусбанку вялікая ўвага надаецца ідэалагічнай рабоце (прэс-рэліз)

Семінар ідэалагічнага актыву «Удасканаленне інфармацыйна-ідэалагічнай работы ў ААТ «ААБ Беларусбанк», яе роля ў развіцці і ўмацаванні карпаратыўнага адзінства працоўнага калектыву» сабраў прадстаўнікоў сеткі з усёй рэспублікі ў цэнтральным офісе банка. Удзел у семінары прыняў намеснік старшыні праўлення У.А. Занько, запрошаныя госці: А.У. Іваноўскі, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ, доктар тэхнічных навук, прафесар, В.А. Дашкевіч, першы намеснік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта РБ, а таксама кіраўнікі грамадскіх арганізацый банка. Другая частка семінара, практычная, прайшла ў рэдакцыі газеты «СБ - Беларусь сёння». Тут перад супрацоўнікамі банка выступілі галоўны рэдактар выдання П.І. Якубовіч і галоўны рэдактар газеты «Беларуская ніва» С.Р. Міховіч.

 «Па маім глыбокім перакананні, ідэалагічная работа павінна быць цесна  ўвязана з надзённымі праблемамі людзей. І калі палітыка ёсць канцэнтраванае выражэнне эканомікі, то банкаўская ідэалогія, якая сур'ёзна ўплывае на бізнес-працэсы, - гэта люстэрка нашай дзейнасці, - адзначыў у сваім вітанні семінару старшыня праўлення банка С.П.Пісарык. -  Дух карпаратыўнасці, усведамленне значнасці задач, якія стаяць перад намі, памножаныя на прафесіяналізм і дзелавыя якасці - залог поспеху».

Ідэалагічная работа ў банку пастаўлена на высокі ўзровень. За 6 месяцаў праведзена 1795 мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш за 65 тыс. чалавек. У працоўных калектывах адбылося 817 інфармацыйных сустрэч, на якіх разглядаліся як пытанні ўнутрыбанкаўскай тэматыкі, так і агульнадзяржаўныя. Арганізавана больш за 50 выязных дзён інфармавання.

Арганізатары выказалі ўпэўненасць, што семінар быў  актуальным і карысным для банка і яго калектыву.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»