Інфармуем, што 05.07.2013 праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме па наступным пытанні павесткі дня:
1. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк».
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 16 118 817 038 галасамі, або 99,58 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голаса.
У адпаведнасці з п. 9.12 Статута банка па пытанні, вынесеным на пазачарговы Агульны сход акцыянераў, прынята станоўчае рашэнне.
З прынятым Агульным сход акцыянераў рашэннем можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23, 309 04 38.