Навіны банка і прэс-рэлізы
12.07.2013

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-чэрвень 2013 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў першым паўгоддзі 2013 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2013 год і Зводным планам мерапрыемстваў на 2013 год па іх рэалізацыі, а таксама на дасягненне індыкатыўных параметраў Асноўных  напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год.

На 01.07.2013 нарматыўны капітал банка склаў 20,8 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,2 трлн. рублёў, або 1 413 млн. еўра.

Рэсурсная база 144 трлн. рублёў. За студзень-чэрвень бягучага года яна павялічылася на 12 %, або на 15 трлн. рублёў.

 (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове  методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).

Аб'ём сродкаў юрыдычных асоб  склаў 48 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, склаў 1,2 трлн. рублёў, у тым ліку: 692 млрд. рублёў і 57 млн. долараў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) склалі 45,5 трлн. рублёў, у тым ліку: амаль 20 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 3 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 706 млрд. рублей, у т.л.: 23 млрд. руб., 65 млн. дол. ЗША, 10  млн. еўра.

Аб'ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых ААТ «ААБ Беларусбанк» ад замежных банкаў і фінансавых кампаній, складае 1 672 млн. долараў ЗША.

Аб'ём крэдытаў кліентам банка - 97 трлн. рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам - 64 трлн. рублёў, крэдыты  фізічным асобам - 33 трлн. рублёў, з якіх  29,3 трлн. рублёў ільготныя крэдыты ў адпаведнасці зУказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) .

У абарачэнні знаходзяцца больш за  5 млн. плацежных  картак ААТ «ААБ Беларусбанк». 

Функцыянуе 1 130 банкаматаў,  2 190 інфакіёскаў, больш за 34 тысячы электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па пластыкавых картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем пластыкавых картак у сетцы банка, за чэрвень 2013 года склала 24,9 %.  

Па выніках работы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка набыта замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША на суму 1090 млн., прададзена 975 млн. долараў ЗША.

Філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1755 аддзяленняў (з якіх 836, або 48 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 919, або 52 %, - у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!