Навіны банка і прэс-рэлізы
08.07.2013

Новыя магчымасці М-банкінга

ААТ «ААБ Беларусбанк» пашырыў функцыянальнасць паслугі М-банкінг. Цяпер карыстальнікі гэтай паслугі могуць скарыстацца бясплатным сэрвісам, які дазваляе аформіць заяўку на атрыманне на адрас электроннай пошты штомесячнай выпіскі аб аперацыях па рахунках, да якіх аформлены карткі, зарэгістраваныя ў М-банкінгу.

Для выкарыстання сэрвісу неабходна ў меню дадатку М-Belarusbank у раздзеле «Сэрвісы» актывізаваць запыт на абнаўленне (націснуць на кнопку, на якой ёсць выява цыліндра з зялёнымі кругавымі стрэлкамі).

Для падпіскі на сэрвіс неабходна ў раздзеле «Сэрвісы» - «Выпіска на e-mail» выбраць пункт «па рахунку», выбраць зарэгістраваную ў М-банкінгу плацежную картку, аформленую да рахунку, па якім будзе накіроўвацца выпіска, а таксама ўвесці адрас электроннай пошты, на які будзе накіроўвацца выпіска.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!