У інфакіёсках Беларусбанка рэалізавана новая паслуга для трымальнікаў банкаўскіх картак - плацеж на карысць Прыватнай установы адукацыі "Мінскі каледж прадпрымальніцтва". З выкарыстаннем картак ААТ «ААБ Беларусбанк» можна заплаціць за паслугі па навучанні, а таксама за дадатковыя адукацыйныя і іншыя паслугі каледжа, з выкарыстаннем картак іншых банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь магчыма толькі аплата дадатковых адукацыйных і іншых паслуг (у т.л. паўторнае праходжанне выніковай атэстацыі, адпрацоўка заняткаў, ліквідацыя акадэмічнай запазычанасці, аплата за аднаўленне страчанага або сапсаванага дзённіка па практыцы і інш.), пералік і памеры плат якіх устанаўліваюцца ПУА " Мінскі каледж прадпрымальніцтва ".
«Сённяшнія навучэнцы і абітурыенты - гэта будучыя ўдзельнікі фінансавага рынку, падаткаплацельшчыкі, укладчыкі, крэдытаатрымальнікі. Распрацоўка сэрвісаў і паслуг для моладзі з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці банка. У ліку найбольш папулярных і запатрабаваных прадуктаў і прапаноў банка, якія прызначаны пераважна для гэтай катэгорыі кліентаў, - студэнцкія і бескантактавыя карткі, аплата з дапамогай сэрвісаў М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг і многае іншае. Беларусбанк плануе ў далейшым развіваць і дапаўняць пералік даступных магчымасцей і паслуг для навучэнцаў і студэнтаў, для якіх так важна паспяваць за рытмам жыцця, які пастаянна паскараецца», - падкрэсліў Генадзій Серы, намеснік дырэктара разліковага цэнтра пластыкавых карт Беларусбанка.