З 1 ліпеня 2013 года ААТ «ААБ Беларусбанк» пачынае размяшчэнне новых выпускаў аблігацый на прад'яўніка для фізічных асоб. Намінальная вартасць у доларах ЗША - 1 і 5 тысяч, у еўра - 1 і 3 тысячы. Стаўка даходу па доларавых аблігацыях складае 7% гадавых, па аблігацыях у еўра - 6,5% гадавых. Тэрмін абарачэння - з 01.07.2013 па 31.01.2015 (579 каляндарных дзён). Перыядычнасць выплаты даходу - 1 раз у 6 месяцаў. Даты пачатку выплаты: 31.01.2014, 31.07.2014, 31.01.2015. Пачатак пагашэння - 31.01.2015. Датэрмінова пагасіць аблігацыі ў доларах можна праз адзін год, а ў еўра праз шэсць месяцаў пасля даты продажу.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»