Навіны банка і прэс-рэлізы
25.06.2013

Беларусбанк кампенсуе кліентам грашовыя сродкі, несанкцыянавана знятыя з іх плацежных карт (прэс-рэліз)

Усім трымальнікам картак ААТ «ААБ Беларусбанк», якія пацярпелі ад махлярскіх дзеянняў зламыснікаў, здзяйсняўшых 14 і 15 чэрвеня 2013г.  зняцце наяўных грашовых сродкаў па падробных картках з выкарыстаннем раней выкрадзеных рэквізітаў у банкаматах БПС-Ашчадбанка, грашовыя сродкі будуць вернуты Беларусбанкам на падставе пісьмовых заяў кліентаў.

 Усе скампраментаваныя карткі заблакіраваны. У найбліжэйшы час банкам будуць выпушчаны кліентам карты з новымі рэквізітамі. Да атрымання новай карткі грашовыя сродкі могуць быць атрыманы кліентамі з прад'яўленнем пашпарта ў філіяле банка, дзе вядзецца рахунак і была выдадзена картка.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!