Навіны банка і прэс-рэлізы
24.06.2013

Пазачарговы агульны сход акцыянераў 05.07.2013

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 5 ліпеня 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:

1. Аб унясенні змяненняў у Статут ААТ «ААБ Беларусбанк»

Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 2 ліпеня), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (пасля 9 ліпеня), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.

Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 2 ліпеня 2013 года.

Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, чые запоўненыя бюлетэні атрыманы ў вызначаным парадку.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.