На пашыраным пасяджэнні праўлення, якое адбылося на базе філіяла № 514 горада Мінска, абмяркоўвалася праграма развіцця карпаратыўнага бізнесу Беларусбанка. Ва ўступным слове старшыня праўлення С.П. Пісарык адзначыў важнасць гэтага напрамку дзейнасці.
«Праграма развіцця карпаратыўнага бізнесу - адна з галоўных, што і цягне найвышэйшую адказнасць за яе рэалізацыю, - падкрэсліў кіраўнік. - Па выніках работы банка за пяць месяцаў мы атрымалі нядрэнны фінансавы вынік, і сур'ёзную лепту ў агульную справу ўнёс карпатарыўны бізнес».
Пераход на двухузроўневую сістэму абслугоўвання юрыдычных асоб даказаў сваю эфектыўнасць. Сёння неабходна зрабіць шэраг захадаў для ўмацавання пазіцый у гэтым сегменце: удакладненне працэнтнай крэдытна-дэпазітнай палітыкі, адаптаванай да рынку, дыверсіфікацыя актываў і пасіваў, пошук аптымальных варыянтаў суправаджэння бізнесу, фарміраванне адпаведнай нарматыўнай базы.
Шляхі павышэння эфектыўнасці наладжвання дзелавых адносін з юрыдычнымі асобамі абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння. Праграму развіцця карпаратыўнага бізнесу прэзентаваў дырэктар дэпартамента Д.Р.Грышчанкоў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»