Намеснікам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», членам праўлення прызначана Міхайлоўская Таццяна Леанідаўна. У банкаўскай сістэме яна 25 гадоў. Пачынала работу з пасады начальніка аддзела аднаго з падраздзяленняў Белпрамбудбанка.
У 2002 годзе ўзначаліла філіял № 802 ААТ «ААБ Беларусбанк», а ў 2006-м стала начальнікам філіяла № 300 - Гомельскага абласнога ўпраўлення. Гэта падраздзяленне - у ліку лідараў сярод структурных падраздзяленняў Беларусбанка. У крэдытным партфелі ўстановы такія буйныя суб'екты гаспадарання, як «Гомельшкло», «Гомсельмаш», БМЗ. Усе асноўныя праекты арыентаваны на прыцягненне інвестыцый і мадэрнізацыю вытворчасці.
За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад, дасягнутыя вынікі работы банка неаднаразова ўзнагароджвалася падзякамі Старшыні Праўлення і Ганаровымі граматамі. Была ўдастоена права занясення на Рэспубліканску дошку Гонару.
Таццяна Леанідаўна ідзе па жыцці з «сіндромам выдатніцы» - залаты медаль у школе, чырвоны дыплом у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.
Замужам. Маці дваіх сыноў.
Яе крэда - адданасць, прафесіяналізм, прыстойнасць.