Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з рашэннем кампаніі American Express (ЗША), якая з'яўляецца эмітэнтам дарожных чэкаў American Express, з 01.08.2013 года спыняецца продаж даных дарожных чэкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым ААТ «ААБ Беларусбанк» будзе ажыццяўляць продаж дарожных чэкаўAmerican Express па 31.07.2013 года.
Купля дарожных чэкаў American Express будзе ажыццяўляцца ААТ «ААБ Беларусбанк» па 30.11.2013 года.
Па ўзнікшых пытаннях ажыццяўлення ў ААТ «ААБ Беларусбанк» аперацый з дарожнымі чэкамі American Express Вы можаце звярнуцца па тэлефоне Кантакт - цэнтра: 147. У выпадку ўзнікнення іншых пытанняў па аперацыях з дарожнымі чэкамі American Express Вы можаце звярнуцца ў кліенцкую службу кампаніі American Express па тэлефоне гарачай лініі: 8 10 7 (495) 933-31-11.