Навіны банка і прэс-рэлізы
17.06.2013

Беларусбанк» пашырыў функцыянальнасць «Інтэрнэт-банкінга» (прэс-рэліз)

У трымальнікаў картак «Беларусбанка», якія з'яўляюцца карыстальнікамі сэрвісу «Інтэрнэт-банкінг», з'явілася магчымасць папаўняць ігравыя рахункі сістэмы «Суперлато-Онлайн» для ўдзелу ў папулярных латарэях праз сетку Інтэрнэт.

Карыстальнікі сэрвіса таксама могуць атрымліваць выйгрышы на рахунак карты, з якой здзяйснялася папаўненне ігравога рахунку.

Папоўніць ігравыя рахункі сістэмы «Суперлато-Онлайн» таксама можна ў інфакіёсках «Беларусбанка» і з дапамогай паслугі SMS-банкінг.

На сённяшні дзень колькасць карыстальнікаў «Інтэрнэт-банкінга» «Беларусбанка» налічвае 266 тыс. Сэрвіс дазваляе аплачваць шырокі спектр штомесячных плацяжоў (камунальныя плацяжы і паслугі аховы кватэры, паслугі Інтэрнэт-правайдараў і кабельнага тэлебачання і інш.), пагашаць крэдыты, выдадзеныя «Беларусбанкам» і шэрагам іншых банкаў, папаўняць укладныя рахункі, пераводзіць грошы з аднаго рахунку на другі і інш..


Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!