Усё больш беларусаў аддаюць перавагу правядзенню банкаўскіх аперацый не ва ўстановах банкаў, а з выкарыстаннем сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. На сённяшні дзень ААТ «ААБ Беларусбанк», побач з абслугоўваннем у аддзяленнях, прапануе сваім кліентам ажыццяўляць шырокі спектр разнастайных паслуг і плацяжоў праз мабільныя тэлефоны - паслугі SMS-банкінг і М-банкінг, сеткі Інтэрнэт - Інтэрнэт-банкінг, а таксама з выкарыстаннем тэлебачання - «ТВбанкінг».
У маі бягучага года колькасць кліентаў банка, якія карыстаюцца названымі сэрвісамі, перавысіла 1 млн. чалавек.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»