Навіны банка і прэс-рэлізы
14.06.2013

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-май 2013 года (прэс-рэліз)

Нарматыўны капітал банка на 01.06.2013 склаў 20,7 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,2 трлн. рублёў, або  1 439 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-май 2013 года павялічылася на 9%, або на
12 трлн. рублёў, і на 01.06.2013 склала 141 трлн. рублёў. (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).

Аб'ём сродкаў юрыдычных асоб на 01.06.2013 склаў 49 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.06.2013 склаў 1,3 трлн. рублёў, у тым ліку:
769 млрд. рублёў і 62 млн. долараў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 01.06.2013 склалі 43 трлн. рублёў, у тым ліку: 18 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 2,8 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 01.06.2013 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 539 млрд. рублёў, у т.л.: 17 млрд. руб., 47 млн. дол. ЗША, 10 млн. еўра.

Запазычанасць ААТ «ААБ Беларусбанк» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі па замежных крэдытных рэсурсах на 01.06.2013 склала 1 598 млн. долараў ЗША.

Аб'ём крэдытаў кліентам банка на 01.06.2013 склаў 95 трлн. рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам - 63 трлн. рублёў, крэдыты фізічным асобам - 32 трлн. рублёў.

Астатак запазычанасці фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) па стане на 01.06.2013 дасягнуў 28,8 трлн. рублёў.

Па стане на 01.06.2013 у абарачэнні знаходзяцца  5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк». 

Функцыянуе 1 106 банкаматаў,  2 125 інфакіёскаў,  34 тысячы электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, больш за 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, амаль 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за май 2013 года склала 26,1%.

Па выніках работы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка куплена замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў  ЗША на суму 904 млн., прададзена 787 млн. долараў ЗША.

На 01.06.2013 філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6       філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1756 аддзяленняў (з якіх 837, або 48 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 919 або 52 % - у сельскай мясцовасці). 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!