Навіны банка і прэс-рэлізы
11.06.2013

Рэкламны твар Беларусбанка Аляксандра Герасіменя агучыла вынікі фестывалю па плаванні «Залатая рыбка» (прэс-рэліз)

Адбыўшаяся 11 чэрвеня 2013 г. прэс-канферэнцыя сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў у Лондане 2012 г. Аляксандры Герасімені была прысвечана вынікам першага нацыянальнага фестывалю плавання «Залатая рыбка» на прызы А. Герасімені для дзяцей і дарослых.
У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел Анатолій Афанасьевіч Тозік — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня федэрацыі плавання, Занько Уладзімір Аляксандравіч — намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Баляба Валянціна Віктараўна — дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.
Першы нацыянальны фестываль плавання «Залатая рыбка» на прызы славутай беларускай спартсменкі Аляксандры Герасімені дасягнуў сваёй мэты. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, старшыня Беларускай федэрацыі плавання (БФП) Анатолій Тозік, падсумаўваючы вынікі спаборніцтваў.
Па яго меркаванні, плаванне павінна стаць у Беларусі папулярным відам спорту. Ён нагадаў, што ў праграме агульнаадукацыйнай школы па фізічнай культуры з 1-га па 11-ы клас больш за 240 гадзін адведзены плаванню. Нягледзячы на гэта, каля паловы школьнікаў плаваць не ўмеюць. «Стаіць задача ўсеагульнага навучання, чаму актыўна пачаў садзейнічаць фестываль «Залатая рыбка», - падкрэсліў старшыня БФП.

gerasimenya-1

На фота: (злева направа) Валянціна Баляба, Аляксандра Герасіменя, Анатолій Тозік, Уладзімір Занько

Наступны фестываль будзе больш выразна структураваны. Па словах Анатолія Тозіка, магчыма, ён будзе складацца ўжо з пяці этапаў: спаборніцтвы ў класе – спаборніцтвы ў школе - спаборніцтвы ў раёне - спаборніцтвы ў вобласці - спаборніцтвы ў рэспубліцы. Пераможцы кожнага больш ранняга этапу будуць адбірацца на наступны.
І вось Аляксандра агучыла вынікі першага нацыянальнага фестывалю. У спаборніцтвах, не маючых прэцэдэнтаў на тэрыторыі былой СНД прынялі ўдзел 10 882 беларускіх дзіцяці, якія валодаюць пачатковымі плавацельнымі навыкамі. Старты «Залатой рыбкі» ахапілі 954 сярэднія адукацыйныя школы ў 86 раёнах краіны. Акрамя навучэнцаў 3 і 4 класаў таксама спаборнічалі і 154 сямейныя каманды.

gerasimenya-2

На фота: Аляксандра Герасіменя і пераможцы фестывалю «Залатая рыбка» сям’я Грыгор’евых

Аляксандра Герасіменя адзначыла падарункамі сям’ю Грыгор’евых з г. Мінска, якая прыняла актыўны ўдзел у гэтым праекце, і ўручыла спецыяльную ўзнагароду першаму намесніку старшыні Клецкага выканаўчага камітэта Аляксандру Зіноўевічу Ломскаму як прадстаўніку раёна, які найбольш паспяхова справіўся з арганізацыяй турніру.

Даведачна:
Аляксандра Віктараўна Герасіменя двойчы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане, двухразовая чэмпіёнка свету (2011, Шанхай і 2012, Стамбул), чэмпіёнка і сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 2010 у Будапешце, чэмпіёнка Еўропы на кароткай вадзе 2012 года ў французскім Шартры. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года. Рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2012). Прызнана лепшай спартсменкай Беларусі па выніках 2011 года. Кавалер ордэна Айчыны III ступені (2012). У кастрычніку 2012 года Аляксандра Герасіменя стала рэкламным тварам «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»