Навіны банка і прэс-рэлізы
10.06.2013

Беларусбанк прадастаўляе крэдыты на набыццё аўтамабіляў (прэс-рэліз)

Усім, хто марыць аб новым аўтамабілі, прапануем скарыстацца аўтакрэдытам ад Беларусбанка. 

Крэдыты прадастаўляюцца на набыццё новых і былых у эксплуатацыі аўтамабіляў, з моманту выпуску якіх прайшло не больш за дзесяць гадоў, у юрыдычных і фізічных асоб. 

Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам - стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, дзеючая на дату заключэння крэдытнага дагавору, плюс 5,5 п.п.

Крэдытаванне можа ажыццяўляцца ў памеры поўнага кошту набываемага аўтамабіля без унясення ркэдытаатрымальнікам уласных сродкаў. 

Таксама, магчымы разлік сумы крэдыту з улікам сукупнага даходу мужа/ жонкі крэдытаатрымальніка. 

На выбар крэдытаатрымальніка выдача крэдыту на набыццё аўтамабіля ажыццяўляецца пад паручыцельства фізічных асоб без афармлення КАСКО, а таксама з выкарыстаннем іншых спосабаў забеспячэння, прадугледжаных заканадаўствам.

Прэс-служба ААТ "ААБ Беларусбанк"

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!