Навіны банка і прэс-рэлізы
07.06.2013

«Беларусбанк» развівае супрацоўніцтва (прэс-рэліз)

Дэлегацыя «Беларусбанка» на чале са Старшынёй Праўлення Сяргеем Пісарыкам  23 - 26 мая 2013 года наведала Лондан.

У ходзе візіту адбыліся перамовы з фінансавымі інстытутамі Вялікабрытаніі - Лонданскай фондавай біржай, страхавой карпарацыяй Lloyds, Financial Times, страхавой кампаніяй Chesterfield Group Leadhall, дыччынай структурай Беларускай нафтавай кампаніі ў Вялікабрытаніі BNK UK, інвестыцыйным банкам Bank of INTESA SANPAOLO. Абмяркоўваліся перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні ўзаемаадносін з Лонданскай фондавай біржай. Яшчэ ў 2007 годзе «Беларусбанк» рабіў тут сваю прэзентацыю, пачынаў падрыхтоўчыя работы па размяшчэнні IPO і аблігацый. Аднак глабальны фінансавы крызіс 2008 - 2010 гадоў, затым лакальны валютны крызіс 2011 года адклаў гэтыя праекты. У выніку перамоў бакі выказалі гатоўнасць аднавіць работу па размяшчэнні каштоўных папер «Беларусбанка».

Страхавыя кампаніі Lloyds, Chesterfield Group, Leadenhall Capital Markets. Lloyds у ходзе сустрэчы выказалі гатоўнасць да супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый, прывязаных да страхавання (Insurance-Linked Investments).

Падобныя візіты садзейнічаюць зацвярджэнню станоўчага іміджу краіны і банка на міжнародным узроўні.

london2

На фота: London Stock Exchange. Джон Эдвардс (John Edwards), старшыня пярвічных рынкаў капіталу, Сяргей Пісарык, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»