Навіны банка і прэс-рэлізы
20.05.2013

Студэнты БДУІР аднымі з першых змогуць ацаніць магчымасці бескантактавых карт «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

Актыўна развіваючы бескантактавыя тэхналогіі на айчынным рынку банкаўскіх паслуг, ААТ «ААБ Беларусбанк» выпускае бескантактавыя карткі VISA payWave, а таксама ўстанаўлівае тэрмінальнае абсталяванне для іх прыёму ў гандлёва-сэрвісных арганізацыях. Аднымі з першых трымальнікаў бескантактавых картак банка сталі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Асноўнай перавагай гэтых картак з'яўляецца хуткасць правядзення аперацый аплаты, што не могуць не ацаніць студэнты, для якіх так важна паспяваць за імклівым рытмам жыцця.

Бескантактавыя карткі будуць выдадзены ўсім студэнтам БДУІР дзённай формы навучання. Банкам ужо ўстаноўлены спецыяльныя тэрміналы для прыёму бескантактавых картак у гандлёва-сэрвісных арганізацыях (сталовыя, буфеты, кіёскі і г.д.), якія размешчаны на тэрыторыі ўніверсітэта, а таксама на прылеглай тэрыторыі.

Бескантактавыя тэрміналы ў той жа час дазваляюць здзяйсняць аперацыі аплаты з дапамогай звычайных банкаўскіх картак і мабільных прыстасаванняў з тэхналогіяй NFC.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!