Навіны банка і прэс-рэлізы
18.05.2013

Дэлегацыя ААТ «Ханты-Мансійскі Банк» наведала «Беларусбанк» (прэс-рэліз)

Перспектывы далейшага супрацоўніцтва разгледжаны падчас перамоў кіраўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Ханты-Мансійскі Банк» пры ўдзеле Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Абмяркоўвалася тэма прадастаўлення крэдытных ліній для правядзення форвардных аперацый і для ажыццяўлення аперацый МБК, праекты гандлёвага фінансавання, а таксама прасоўвання на расійскія рынкі беларускіх тавараў, пашырэння экспарту.  

Партнёрства «Беларусбанка» і «Ханты-Мансійскага Банка» развіваецца па розных напрамках. Крэдытная лінія для міжбанкаўскіх і дакументарных аперацый прадастаўляецца з ліпеня 2005 года. Аб'ёмы міжбанкаўскіх аперацый з выкарыстаннем крэдытных ліній за апошнія 5 гадоў склалі 12,6 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

За апошнія 5 гадоў аб'ём дакументарных аперацый, у тым ліку аперацый гандлёвага фінансавання, склаў больш за 200,0 млн. долараў ЗША. ААТ «Ханты-Мансійскі Банк» першым сярод фінансавых партнёраў-нерэзідэнтаў  пачаў супрацоўніцтва з ААТ «ААБ Беларусбанк» у сферы прадастаўлення гандлёвых пазык для фінансавання знешнегандлёвых аперацый кліентаў банка. За перыяд з 2009 г. да цяперашняга часу (год укаранення гэтага віду паслугі) аб'ём прыцягнення склаў каля 0,5 млрд. долараў ЗША.

Даведачна:

ААТ «Ханты-Мансійскі Банк» - буйны камерцыйны банк у Расіі. Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Ханты-Мансійску (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга). Заснаваны 27.07.1992г.  Статутны капітал 10 500 000 000 рублёў. У складзе банка працуюць 10 філіялаў і 145 аддзяленняў. Асноўным уладальнікам банка з'яўляецца «НОМОС-Банк» (ААТ) і кампанія ТАА «Ферросплав Инвест». Актыўна развіваецца бізнес банка ў Маскве, адкрыта прадстаўніцтва ў Празе (Чэшская Рэспубліка).

image

На фота: Тарас Надольны, намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Шмакаў, намеснік Прэзідэнта, Старшыні Праўлення ААТ «Ханты-Мансійскі Банк», Валянціна Назаранка, намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Надзея Ермакова, Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Дзмітрый Мізгулін, Прэзідэнт, Старшыня Праўлення ААТ «Ханты-Мансійскі Банк», Сяргей Пісарык, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Алег Марынін, Старшы віцэ-прэзідэнт ААТ "Ханты-Мансійскі Банк" .

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»