Навіны банка і прэс-рэлізы
18.05.2013

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень-красавік 2013 года (прэс-рэліз)

Дзейнасць банка ў студзені-красавіку 2013 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2013 год і Зводным планам мерапрыемстваў на 2013 год па іх рэалізацыі, а таксама на дасягненне індыкатыўных параметраў Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.05.2013 склаў 20,5 трлн. рублёў.

Статутны фонд складае 16,2 трлн. рублёў, або  1 430 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-красавік 2013 года павялічылася на 10 %, або на 13 трлн. рублёў, і на 01.05.2013 склала 142 трлн. рублёў.

 (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).

Аб'ём сродкаў юрыдычных асоб на 01.05.2013 склаў 50 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.05.2013 склаў 1,3 трлн. рублёў, у тым ліку 802 млрд. рублёў і 62 млн. долараў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 01.05.2013 склалі 42 трлн. рублёў, у тым ліку 18 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 2,8 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 01.05.2013 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 383 млрд. рублёў, у т.л. 11 млрд. руб., 30 млн. дол. ЗША, 10 млн. еўра.

Запазычанасць ААТ «ААБ Беларусбанк» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі па замежных крэдытных рэсурсах на 01.05.2013 склала  1 461 млн. долараў ЗША.

Аб'ём крэдытаў кліентам банка на 01.05.2013 склаў 93 трлн. рублёў, у тым ліку крэдыты юрыдычным асобам - 62 трлн. рублёў, крэдыты фізічным асобам - 31 трлн. рублёў.

Астатак запазычанасці фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) па стане на 01.05.2013 г. дасягнуў 28 трлн. рублёў.

Па стане на 01.05.2013 у абарачэнні знаходзяцца 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк». 

Функцыянуе 1 106 банкаматаў,  2 123 інфакіёскі,  34 тысячы электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, больш 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, амаль 2 тысячы  пунктаў прыёму камунальных плацяжоў. .

Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка за красавік 2013 года склала 26,2%.  

Па выніках працы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка набыта замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША на суму 708 млн., прададзена 625 млн. долараў ЗША.

На 01.05.2013 філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1760 аддзяленняў (з якіх 840, або 48 % ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 920, або 52 %, - у сельскай мясцовасці).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»