Навіны банка і прэс-рэлізы
16.05.2013

Дадатак «M-Belarusbank» цяпер даступны для iPhone (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» пашырае кола карыстальнікаў сэрвіса М-банкінг. Цяпер паслуга даступна ўладальнікам мабільных тэлефонаў iPhone з аперацыйнай сістэмай iOs 5.0 і вышэй. Дадатак «M-Belarusbank» устанаўліваецца бясплатна. Ён размешчаны ў магазіне дадаткаў App Store.

М-банкінг – сэрвіс, які дазваляе трымальнікам банкаўскіх картак з дапамогай мабільнага тэлефона і ўстаноўленага ў ім спецыяльнага дадатку хутка і зручна аплачваць штомесячныя плацяжы (камунальныя плацяжы, паслугі інтэрнэт-правайдараў, кабельнага тэлебачання і інш.), пагашаць крэдыты, пераводзіць грошы з аднаго рахунку на іншы, папаўняць укладныя рахункі, блакіраваць/разблакіраваць карткі, атрымліваць па электроннай пошце чэкі аб аплаце і інш.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!