Дзякуючы высокаму попыту насельніцтва на дзяржаўныя валютныя аблігацыі 3-га выпуску з агульнага аб'ёму эмісіі ў 50 млн. долараў ЗША рэалізавана ўжо больш за 94%. У наяўнасці для продажу засталося аблігацый менш чым на 3 млн. долараў ЗША, якія на сёння можна набыць толькі ў аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» горада Мінска. Ва ўсіх астатніх рэгіёнах рэспублікі аблігацыі размешчаны ў поўным аб'ёме.
З канца снежня 2012 года Мінфінам рэалізавана насельніцтву дзяржаўных валютных
аблігацый
трох выпускаў на агульную суму больш за 97 млн. долараў ЗША.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»