Навіны банка і прэс-рэлізы
22.04.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2012 г атрымала прыбытак па МСФС у памеры 2,2 трлн. беларускіх рублёў (прэс-рэліз)

Па выніках дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2012 год у справаздачнасці па МСФС адлюстраваны прыбытак у памеры 2,2 трлн. руб.

На фоне агульнай макраэканамічнай стабілізацыі ў 2012 годзе і запаволення інфляцыйных працэсаў у эканоміцы краіны істотна знізіўся і негатыўны ўплыў прымянення МСФС 29 «Фінансавая справаздачнасць ва ўмовах гіперінфляцыі», што знайшло сваё адлюстраванне ў дасягненні Банкам паказчыкаў эфектыўнасці функцыянавання: паказчык рэнтабельнасці капіталу Банка па МСФС склаў каля 13%, паказчык рэнтабельнасці актываў - каля 2%.

Асноўнымі крыніцамі прыбытку Банка за 2012 год сталі чыстыя працэнтныя даходы (рост на 40% да 7,3 трлн. руб.) і чыстыя даходы па аперацыях з замежнай валютай у памеры 0,9 трлн. руб. (за 2011 год па гэтым артыкуле былі адлюстраваны страты ў памеры каля 6,0 трлн. руб.).

Сукупныя актывы Банка па МСФС выраслі ў 2012 годзе на 8,0%. Асноўным складнікам росту актываў стала павелічэнне крэдытнага партфеля Банка (на 32,0%).

Неабходна таксама адзначыць істотнае паляпшэнне якасці крэдытнага партфеля Банка па МСФА. Сума крэдытаў юрыдычных асоб з плацяжамі, пратэрмінаванымі звыш 90 дзён (NPL), знізілася ў 9,3 разы і склала на 01.01.2013 151,1 млрд. руб. Пры гэтым удзельная вага такіх крэдытаў у карпаратыўным крэдытным партфелі знізілася да 0,3% (з 3,4% у пачатку года).

За 2012 год сукупная велічыня рэзерва па крэдытах кліентам  павялічылася на 14% і склала 1 785 млрд. руб., пры гэтым эфектыўная стаўка рэзервавання знізілася на 0,25 п.п. і склала 2,63%.

Каэфіцыент дастатковасці капіталу па МСФС за 2012 год павялічыўся на 1,2 п.п і на 01.01.2013 склаў 17,3%. Гэта значэнне каэфіцыента дастатковасці капіталу істотна перавышае нарматыў, вызначаны Базельскім пагадненнем.

Такім чынам, атрыманы чысты прыбытак па МСФС з'явіўся не толькі вынікам зніжэння негатыўнага ўплыву ад прымянення МСФС 29 «Фінансавая справаздачнасць ва ўмовах гіперінфляцыі» на фоне пераадолення крызісных з'яў у эканоміцы Рэспублікі Беларусь, але і сведчыць аб эфектыўнасці работы банка.


Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!