Зручнасць карыстання і хуткасць афармлення - галоўныя якасці, якія забяспечваюць рост папулярнасці падарачных картак Maestro , да выпуску якіх «Беларусбанк» прыступіў у 2012 годзе. Па стане на 1 красавіка 2013 года банкам рэалізавана 12,5 тыс. падарачных картак Maestro. Пры гэтым 49 % ад агульнай колькасці картак было набыта кліентамі банка за першыя 3 месяцы бягучага года.
Для афармлення падарачных картак Maestro не патрабуецца прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу, і яны могуць быць перададзены іншай асобе ў якасці падарунка. Падарачная картка мае спецыяльны дызайн, запакавана ў прыгожы канверт і дазваляе здзяйсняць шырокі спектр безнаяўных плацяжоў, здымаць наяўныя грашовыя сродкі і папаўняць рахунак.