Паважаныя кліенты!
У мэтах прадухілення магчымых махлярскіх аперацый, якія па інфармацыі міжнародных плацежных сістэм пачасціліся ў шэрагу краін, з 19.04.2013 года ўводзяцца часовыя абмежаванні на здзяйсненне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных (у т.л. крэдытных) картак банка ў банкаматах, у выпадку, калі аперацыя здзяйсняецца са счытваннем інфармацыі аб картцы з магнітнай паласы, у наступных краінах:
Краіна |
Тэрмін дзеяння абмежавання |
---|---|
Бразілія |
да 18.10.2013 года |
Мексіка |
да 01.09.2014 года |
Балівія, Чылі, Калумбія, Дамініканская Рэспубліка, Панама |
да 01.10.2014 года |
Камбоджа, Ганконг, Інданэзія, Малайзія, Філіпіны, В'етнам, Шры-Ланка |
да 01.10.2015 года |
Аўстралія |
да 31.12.2015 года |
Тайланд |
да 01.10.2017 года |
Пры неабходнасці, забарона на здзяйсненне аперацый можа быць знята на перыяд знаходжання трымальніка карткі ў вышэйназваных краінах. Для гэтага неабходна загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена картка.
Звяртаем увагу, што на безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак абмежаванні не ўводзяцца.
Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.
Заўвага.