Нарматыўны капітал банка на 01.04.2013 склаў 20,4 трлн. рублёў.
Статутны фонд складае 16,2 трлн. рублёў, або 1 457 млн. еўра.
Рэсурсная база банка за студзень-сакавік 2013 года павялічылася на 8 %, або на 11 трлн. рублёў, і на 01.04.2013 склала 140 трлн. рублёў. (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).
Аб'ём сродкаў юрыдычных асоб і бюджэтных арганізацый на 01.04.2013 склаў 49 трлн. рублёў.
Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.04.2013 склаў 1,2 трлн. рублёў, у тым ліку: 659,1 млрд. рублёў і 66,8 млн. долараў ЗША.
Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 01.04.2013 склалі 41 трлн. рублёў, у тым ліку: 17 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце 2,8 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.
Па стане на 01.04.2013 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 288,3 млрд. рублёў, у т.л.: 11,4 млрд. руб., 19 млн. дол. ЗША, 10,3 млн. еўра.
Запазычанасць ААТ «ААБ Беларусбанк» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі па замежных крэдытных рэсурсах на 01.04.2013 склала 1 376 млн. долараў ЗША.
Аб'ём крэдытаў кліентам банка на 01.04.2013 склаў 91 трлн. рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам - 60 трлн. рублёў, крэдыты фізічным асобам - 31 трлн. рублёў.
Астатак запазычанасці фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) па стане на 01.04.2013 дасягнуў 27 трлн. рублёў.
Па стане на 01.04.2013 у абарачэнні знаходзяцца амаль 5 млн. плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк».
Функцыянуе 1 106 банкаматаў, 2 123 інфакіёскі, 33 тысячы электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, больш за 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, амаль 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.
Доля безнаяўных аперацый па плацежных картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак у сетцы банка, за сакавік 2013 года склала 27,8%.
За справаздачны перыяд аб'ём валютна-абменных аперацый з удзелам фізічных асоб з наяўнай замежнай валютай склаў (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША па куплі 508,8 млн., па продажы 460,3 млн.
На 01.04.2013 філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1766 аддзяленняў (з якіх 844, або 49% ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 922, або 51%, - у сельскай мясцовасці).