Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ўключыўся ў актыўную работу.
Нагадаем, створаны ён быў на гадавым Агульным сходзе акцыянераў банка 27 сакавіка 2013 года. А 12 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта, на якім быў разгледжаны шэраг пытанняў, важных для арганізацыйнага станаўлення гэтай структуры.
Членамі Камітэта былі абмеркаваны змяненні і дапаўненні, якія мэтазгодна ўнесці ў зацверджанае гадавы Агульным сходам акцыянераў Палажэнне аб Камітэце з мэтай яго ўдасканалення.
Таксама былі абмеркаваны парадак вызначэння абавязкаў членаў Камітэта і парадак іх узаемадзеяння.
Камітэт з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам і складаецца з 6 мінарытарных акцыянераў, двое з якіх працуюць у банку. Ствараўся ён з мэтай павысіць эфектыўнасць і якасць работы органаў кіравання банка шляхам узаемадзеяння з мінарытарнымі акцыянерамі. Акрамя таго, Камітэт абараняе правы і законныя інтарэсы мінарытарыяў і павінен спрасціць іх доступ да інфармацыі пра дзейнасць банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»