Навіны банка і прэс-рэлізы
12.04.2013

Прыватнае прадпрыемства «ААБ БРОКЕР» - упаўнаважаны брокер пры куплі акцый ААТ «Мінскі завод ігрыстых він»

У рамках працягу «народнага IPO» ААТ «Мінскі завод ігрыстых він» з 16.04.2013 па 14.06.2013 праводзіць размяшчэнне дадатковага выпуску акцый завода.

Брокерскае абслугоўванне інвестараў пры куплі імі ікцый ААТ «Мінскі завод ігрыстых він» будзе ажыццяўляць Прыватнае прадпрыемства «ААБ БРОКЕР», якое ўваходзіць у склад ААТ «ААБ Беларусбанк».

Для зручнасці фізічных асоб-пакупнікоў акцый ААТ «Мінскі завод ігрыстых він» усе філіялы і цэнтры банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» выконваюць функцыі агентаў па прыёму ад фізічных асоб дакументаў для заключэння брокерскага пагаднення з Прыватным прадпрыемствам «ААБ БРОКЕР».