Навіны банка і прэс-рэлізы
10.04.2013

EMEA Finance трэці год запар прызнае Беларусбанк лепшым

Міжнародны фінансавы часопіс EMEA Finance абвясціў лаўрэатаў Еўрапейскай Банкаўскай Прэміі 2012 (EuropeBankingAwards 2012).

 ААТ «ААБ Беларусбанк» ужо трэці год запар прызнаецца лепшым у намінацыях:

- лепшы банк у Рэспубліцы Беларусь;

- лепшы інвестыцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

 Прысуджэнне такой узнагароды пацвярджае статус лідара ААТ «ААБ Беларусбанк» на фінансавым рынку Беларусі.