Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 15 красавіка 2013 года ў адпаведнасці з загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступнай павесткай дня:
1. Аб прыняцці рашэнняў аб пералічэнні ў 2013 годзе ў рэспубліканскі бюджэт плацяжоў у лік дывідэндаў.
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні павесткі дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (да 12 красавіка), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым Агульным сходам акцыянераў банка (15 красавіка), па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 12 красавіка 2013 года.
Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, чые запоўненыя бюлетэні атрыманы ў вызначаным парадку.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 08 37, 309 11 23.