Для доступу да гэтай паслугі кліент павінен аўтарызавацца ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг" і перайсці ў раздзел "Банкаўскія паслугі".
Функцыянал паслугі дазваляе ажыццяўляць адкрыццё, папаўненне, прагляд астатку і датэрміновае закрыццё дэпазіта.
У цяперашні момант кліентам даступны два віды дэпазіта: з пералічэннем дадатковага даходу і без пералічэння. Мінімальная сума першапачатковага ўзносу складае 500 тыс. бел. руб., тэрмін размяшчэння - 18 месяцаў, працэнтная стаўка - 33.5%.