ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала дыплом міжнароднай плацежнай сістэмы VISA International за ўкараненне бескантактных карт VISA у Рэспубліцы Беларусь.
У 2012 годзе «Беларусбанк» стаў першым беларускім банкам, які прайшоў сертыфікацыю і атрымаў права эмітаваць і абслугоўваць бескантактныя карткі VISA.
У цяперашні час банкам прапаноўваюцца бескантактныя карткі Visa Electron, якія выпускаюцца ў рамках пакета паслуг «Сучасны».
Паралельна банк таксама развівае інфраструктуру абслугоўвання бескантактных картак, усталёўваючы спецыяльныя тэрміналы для іх прыёму ў арганізацыях гандлю і сэрвісу. У той жа час трымальнікі бескантактных картак могуць бесперашкодна ажыццяўляць аперацыі ва ўсёй наяўнай інфраструктуры банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»