Навіны банка і прэс-рэлізы
28.02.2013

Прарыў года здзейсніла Аляксандра Герасіменя (прэс-рэліз)

Рэкламны твар банка-Аляксандра Герасіменя стала пераможцай конкурсу «Трыумф. Героям спорту-2012» у намінацыі «Прарыў года». Ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, якая праходзіла 27 лютага ў сталічным Палацы спорту, прыняў удзел Старшыня Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Сяргей Паўлавіч Пісарык.

Цяперашні "Трыумф" праходзіў пад знакам Алімпійскіх гульняў. Сярод намінантаў-зборная па мастацкай гімнастыцы, алімпійская футбольная зборная, экіпаж жаночай байдаркі-чацвёркі, а таксама Сяргей Мартынаў, Максім Мірны, Вікторыя Азаранка і Аляксандра Герасіменя.

Нагадаем, Аляксандра Герасіменя - двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2012 года па плаванні (вольны стыль, 50 м і 100 м), чэмпіёнка свету па плаванні 2012 года («кароткая вада», вольны стыль, 50 м), чэмпіёнка Еўропы па плаванні 2012 года («кароткая вада», вольны стыль, 50 м), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па плаванні («кароткая вада», Батэрфляй, 50 м), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па плаванні («кароткая вада», эстафета вольным стылем 4 х 50 м).

Узнагароду асабістаму трэнеру Аляксандры Герасімені-Алене Клімавай, намінаванай як лепшы трэнер, уручылі мэр Мінска Мікалай Ладуцька і Сяргей Пісарык.

Пасродкам відэасувязі Аляксандра паабяцала значную частку свайго чарговага прыза пералічыць на рахунак дабрачыннай праграмы "мары спраўджваюцца", адным з заснавальнікаў якой з'яўляецца спартсменка.

Такім чынам, імёны пераможцаў конкурсу «Трыумф. Героям спорту-2012» «Прарыў года» - Аляксандра Герасіменя, «вынік года» - Сяргей Мартынаў, самы яркі спартыўны момант года  - зборная па мастацкай гімнастыцы «за волю да перамогі» - Ігар Бокій, «спартсменка года» - Вікторыя Азаранка «Спартсмен года» - Сяргей Мартынаў, «Трэнер года» - Віктар Ганчарэнка, «Каманда года» - тэнісны дуэт Вікторыя Азаранка і Максім Мірны ў мяшаным парным разрадзе на Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!