Навіны банка і прэс-рэлізы
22.02.2013

З 25.02.2013 года ААТ «ААБ Беларусбанк» істотна змяніла ўмовы выдачы фізічным асобам крэдытаў на фінансаванне нерухомасці (прэс-рэліз)

З 25.02.2013 года ААТ «ААБ Беларусбанк» зніжае да 16 % гадавых працэнтную стаўку па нанава выдаваемых крэдытах на фінансаванне нерухомасці грамадзянам з невысокім узроўнем даходаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і не падпадаюць пад дзеянне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2012 № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў».

Грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, такія крэдыты прадастаўляюцца пад 14 % гадавых, шматдзетным сем'ям - пад 12 % гадавых.

Падрабязнасці ў аддзяленнях банка.