Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) і ААТ «ААБ Беларусбанк» будуць сумесна фінансаваць інвестыцыйны праект «Будаўніцтва дробнасортна-драцянога стану на ААТ «Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» ў г. Жлобіне Рэспублікі Беларусь. Такая дамоўленасць банкаў замацавана ў Рамачным пагадненні, падпісаным Старшынёй Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргеем Пісарыкам і намеснікам старшыні Праўлення ЕАБР Генадзіем Жужлевым.
Пагадненне вызначае, што аб'ём крэдытавання прадпрыемства з боку ЕАБР, які з'яўляецца арганізатарам фінансавання праекта, складзе 141 млн. еўра, з боку ААТ «ААБ Беларусбанк» -142,8 млн. еўра.
Праект прадугледжвае будаўніцтва пракатнага стану, у тым ліку набыццё, мантаж і ўвод у эксплуатацыю сучаснага абсталявання, а таксама ўзвядзенне новага цэха па вытворчасці дробнасортнага пракату. На першым этапе рэалізацыі праекта прадукцыйнасць новага стану складзе 700 тысяч тон пракату. У далешым, пасля ўстаноўкі дадатковага абсталявання, аб'ём вытворчасці павінен дасягнуць 1 млн. тон у год.
Увядзенне ў строй новага пракатнага стану дазволіць вырабляць прадукцыю з больш высокім дабаўленым коштам для рэалізацыі на міравым рынку. Да чвэрці прадукцыі новай вытворчасці будзе пастаўляцца на рынак Беларусі, каля 13 % - у краіны СНД і амаль дзве трэці - у краіны далёкага замежжа. На прадпрыемстве будзе створана больш за 200 новых працоўных месцаў.