Навіны банка і прэс-рэлізы
18.02.2013

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за студзень 2013 года.

Дзейнасць банка ў студзені 2013 года была накіравана на вырашэнне задач, вызначаных Асноўнымі паказчыкамі развіцця на 2013 год і Зводным планам мерапрыемстваў на 2013 год па іх рэалізацыі, а таксама на дасягненне індыкатыўных параметраў Асноўных  напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2013 год.

Нарматыўны капітал банка на 01.02.2013 склаў 20,3 трлн. рублёў.

Статутны фонд склаў 16,2 трлн. рублёў, або  1 388 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень 2013 года павялічылася на 3%, або на 4 трлн. рублёў, і на 01.02.2013 склала 133 трлн. рублёў. (Тут і далей лічбы прыведзены на аснове  методыкі індыкатыўных параметраў НБ РБ).

Аб'ём сродкаў юрыдычных асоб і бюджэтных арганізацый на 01.02.2013 склаў 44 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, на 01.02.13 склаў 1,2 трлн. рублёў, у тым ліку: амаль 480 млрд. рублёў і 78 млн. долараў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 01.02.2013 склалі 38 трлн. рублёў, у тым ліку: 14,3 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце - 2,7 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 01.02.2013 праз аблігацыі для фізічных асоб прыцягнута 601 млрд. рублёў, у т.л.: 10 млрд. руб., 54 млн. дол. ЗША, 10 млн. еўра.

Запазычанасць ААТ «ААБ Беларусбанк» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі па замежных крэдытных рэсурсах на 01.02.2013 склала амаль 1,5 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Аб'ём крэдытаў кліентам банка на 01.02.2013 склаў 88 трлн. рублёў, у тым ліку: крэдыты юрыдычным асобам - 59 трлн. рублёў, крэдыты фізічным асобам - 29 трлн. рублёў.

Памер запазычанасці фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (№№ 13, 185, 195, 75, 368) па стане на 01.02.2013 дасягнуў 26 трлн. рублёў.

Па стане на 01.02.2013 у абарачэнні знаходзяцца 4,8 млн. пластыкавых картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

Функцыянуе 1 106 банкаматаў, 2 123 інфакіёскі, 31,1 тысяч электронных тэрміналаў у прадпрыемствах гандлю і сэрвісу, больш за 2 тысячы пунктаў выдачы наяўных, амаль 2 тысячы пунктаў прыёму камунальных плацяжоў.

Доля безнаяўных аперацый па пластыкавых картках у агульным аб'ёме расходных аперацый з выкарыстаннем пластыкавых картак у сетцы банка, за студзень 2013 года склала амаль 27 %.

Па выніках работы на наяўным валютным рынку ў справаздачным перыядзе ўстановамі банка набыта замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце долараў ЗША амаль 180 млн., прададзена амаль 160 млн. долараў ЗША.

На 01.02.2013 філіяльная сетка банка складаецца з 35 філіялаў (у т.л. 6 філіялаў-абласных (Мінскага) упраўленняў), 96 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1 774 аддзяленняў (з якіх 846, або 48% ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчаны ў гарадах і 928, або 52%,  - у сельскай мясцовасці).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!