Навіны банка і прэс-рэлізы
18.02.2013

Беларусбанк змяніў умовы па крэдытаванні (прэс-рэліз).

З 11 лютага 2013 года ААТ «ААБ Беларусбанк» аднавіў выдачу фізічным асобам крэдытаў на спажывецкія патрэбы з выкарыстаннем крэдытных картак.

Пры гэтым, з улікам кошту рэсурсаў, прыцягнутых ад фізічных асоб ва  ўклады, банкам зменены памер працэнтнай стаўкі па нанава заключаемых крэдытных дагаворах на спажывецкія патрэбы. Так, стаўкі па такіх крэдытах у цяперашні час устаноўлены ў памеры 43% і 45% гадавых на тэрмін да 1 года і 5 гадоў адпаведна. Пры гэтым грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, стаўкі па крэдытах традыцыйна ніжэй на 1 працэнтны пункт.

Пры выдачы гэтых крэдытаў не спаганяецца ўзнагароджанне за выдачу крэдытнай карткі і зняцце наяўных грашовых сродкаў.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.11.2012 № 1023 «Аб мерах па выкананні заданняў на 2013 год па будаўніцтву жылых дамоў» у бягучым годзе запланавана будаўніцтва 6,5 млн. кв.метраў жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай - 2,5 млн.кв.метраў, з накіраваннем ільготных крэдытных рэсурсаў у аб'ёме 9 094,2 млрд. рублёў.

Выдача льготных крэдытаў у 2013 годзе Банкам ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Графікам фінансавання ў 2013 годзе будаўніцтва (рэканструкцыі) жылых дамоў за кошт крэдытных рэсурсаў, узгодненых з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк».

Па стане на 01.02.2013 на льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» выдадзена льготных крэдытаў у суме 716,3 млн. рублёў, або 100 працэнтаў да аб'ёму сродкаў, які ўстаноўлены гэтым графікам.

Накіраванне льготных крэдытных рэсурсаў ажыццяўляецца банкам па ўзгадненні з аблвыканкамамі (Мінгарвыканкамам), у кампетэнцыю якіх уваходзіць фарміраванне і зацвярджэнне праграмы жыллёвага будаўніцтва, на аб'екты, уключаныя ў пааб'ектны Пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў, аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да іх, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2013 годзе ажыццяўляецца з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі.

Разам з тым, маюць месца факты, калі фінансаванне індывідуальных жылых дамоў ажыццяўляецца не ў поўным аб'ёме ў сувязі з неўзгадненнем  аблвыканкамамі накіравання льготных крэдытаў у запытваемым памеры.

                                                                 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!