Навіны банка і прэс-рэлізы
14.01.2013

Беларусбанк падпісаў пагадненне з AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH аб прыцягненні крэдытнай лініі для фінансавання РУП «Мінскэнерга»

9 студзеня 2013 г.адбылося падпісанне крэдытнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і кансорцыумам нямецкіх банкаў AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH, мэтай якога з'яўляецца фінансаванне праектаў РУП «Мінскэнерга» па будаўніцтве падстанцый «Брэсцкая» і «Каменная горка» ў г. Мінску. Ад імя ААТ «ААБ Беларусбанк» пагадненне падпісаў намеснік Старшыні Праўлення Уладзімір Уладзіміравіч Новік.

Сума фінансавання нямецкім банкам складае больш за 37 млн еўра, прыцягненне плануецца ажыццявіць пад гарантыю Урада Рэспублікі Беларусь.

Неабходна адзначыць, што здзелка, якая ажыццяўляецца, з'яўляецца першай здзелкай такога аб'ёму, пры якой пастаўкі з Славеніі фінансуюцца нямецкім банкам пад страхоўку SID Bank - Упаўнаважанага славенскага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў.

Будаўніцтва падстанцый будзе выканана пры ўдзеле славенскай кампаніі Riko, якая з'яўляецца адной з вядучых кампаній у сферы электраэнергетычных рашэнняў.

Падстанцыі «Брэсцкая» і «Каменная горка» дазволяць ажыццяўляць размеркаванне электрычнай энергіі ў мікрараёнах Паўднёвы Захад, Малінаўка, Дружба і Каменная горка адпаведна. Увод у эксплуатацыю новых высокатэхналагічных падстанцый будзе спрыяць бяспецы і высокай якасці пастаўкі электраэнергіі канчатковым спажыўцам у буйных жылых раёнах горада.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!