Навіны банка і прэс-рэлізы
06.07.2012

Падпіска на «Аргументы і факты ў Беларусі» - у інфакіёсках Беларусбанка

У інфакіёсках Беларусбанка з'явілася новая зручная паслуга для трымальнікаў пластыкавых картак - падпіска на газету «Аргументы і факты ў Беларусі».

Інфакіёскі банка, колькасць якіх у цяперашні час налічвае 2031 прылада, размешчаны ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь, прычым не толькі ў банкаўскіх аддзяленнях, але і на вакзалах, у буйных крамах, на ажыўленых вуліцах.

Таму зусім не абавязкова марнаваць час на паход на пошту: аплачваючы камунальныя і іншыя паслугі, трымальнікі пластыкавых картак могуць тут жа падпісацца на папулярную газету «Аргументы і факты ў Беларусі». Падпіска на наступны месяц афармляецца да 19 чысла бягучага месяца.

У інфакіёсках банка таксама можна аформіць падпіску на газету «Камсамольская праўда» ў Беларусі».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!