Навіны банка і прэс-рэлізы
06.06.2012

Беларусбанк выпускае пластыкавыя карткі Белкарт-М з юбілейным дызайнам

У гонар святкавання свайго 90-годдзя, ААТ «ААБ Беларусбанк» выпускае абмежаваную партыю пластыкавых картак БелКарт-М са спецыяльным юбілейным дызайнам. Упрыгожваннем карткі стаў новы будынак банка, які гарманічна ўпісаўся ў архітэктурнае аблічча нашай цудоўнай сталіцы.

Карткі БелКарт-М прызначаны для выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яны вельмі зручныя для атрымання заработнай платы, аліментаў, дапамог, дывідэндаў, інш. даходаў і дазваляюць сваім трымальнікам надзейна захоўваць грашовыя сродкі.

Афармленне карткі БелКарт-М банкам ажыццяўляецца бясплатна.