Навіны банка і прэс-рэлізы
02.05.2012

Падпіска на «Комсомольскую правду» в Белоруссии» - у інфакіёсках Беларусбанка

У інфакіёсках Беларусбанка з'явілася новая зручная паслуга для трымальнікаў пластыкавых картак - падпіска на газету «Комсомольская правда» в Белоруссии».

Інфакіёскі банка, колькасць якіх у цяперашні час налічвае 2033 прылады, размешчаны ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь, прычым не толькі ў банкаўскіх аддзяленнях, але і на вакзалах, у буйных крамах, на ажыўленых вуліцах.

Таму зусім не абавязкова марнаваць час на паход на пошту: аплачваючы камунальныя і іншыя паслугі, трымальнікі пластыкавых картак могуць тут жа падпісацца на папулярную газету «Комсомольская правда» в Белоруссии» (штодзённы выпуск, уключаючы «таўстушку» ці толькі «таўстушку»). Падпіска на наступны месяц афармляецца да 19 чысла бягучага месяца.

Скарыстацца інфакіёскам ААТ «ААБ Беларусбанк» можа трымальнік пластыкавай карткі любога банка Рэспублікі Беларусь.