04 кастрычніка г. г. прайшлі чарговыя рэспубліканскія спаборніцтвы па прафесійным мнагабор'і сярод работнікаў службаў інкасацыі і бяспекі ААТ "ААБ Беларусбанк". У гэты раз яны праводзіліся на тэрыторыі УА "Навучальны цэнтр дэпартамента аховы" МУС РБ.
Спецыялісты павінны былі прадэманстраваць не толькі навыкі ў тэарэтычнай і фізічнай падрыхтоўцы, але і ўменне па-майстэрску валодаць табельнай зброяй. Улічваючы асаблівасці прафесіі, удзельнікі спаборніцтваў праявілі сябе і ў спецыяльных практыкаваннях з інкасатарскай торбай, чаўночным бегу і кіраванні спецаўтамабіля.
У камандным заліку лепшай прызнана каманда Гродзенскага абласнога ўпраўлення. У індывідуальным-першае месца сярод інкасатараў заняў Харытончык В. А., прадстаўнік каманды філіяла № 519 г. Мінска. Лепшым вадзіцелем спецаўтамабіля прызнаны Сурба А. М. з філіяла № 400-Гродзенскага ОУ. Сярод работнікаў службы бяспекі пераможцам стаў Яромін Д. В., які таксама прадстаўляе каманду філіяла № 400-Гродзенскага абласнога ўпраўлення.
У цэлым усе ўдзельнікі прафесійных спаборніцтваў прадэманстравалі высокае майстэрства, якое ўласціва работнікам найбуйнейшага крэдытна-фінансавай установы краіны.
Больш напружаная барацьба паміж работнікамі службаў інкасацыі банкаў Беларусі разгорнецца на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія адбудуцца 25-28 кастрычніка 2011 года ў Мінску.
прэс-служба ААТ "ААБ Беларусбанк"