Навіны банка і прэс-рэлізы
15.07.2011

Беларусбанк уваходзіць у лік найбуйнейшых банкаў СНД

Cамай буйной нерасійскай крэдытнай установай у рэйтынгу 100 найбуйнейшых банкаў СНД па аб'ёме актываў стаў банк з Беларусі – ААТ «ААБ Беларусбанк», чые актывы на 1 студзеня 2011 года складалі 17,6 млрд. долараў, што дазволіла банку заняць месца ў ліку 10 найбуйнейшых банкаў СНД. Усяго сумарныя актывы пяці трапіўшых ў рэйтынг беларускіх банкаў знаходзяцца на ўзроўні 35 млрд. долараў.

Другой краінай па ліку прадстаўленых у рэйтынгу банкаў з'яўляецца Украіна – 15 крэдытных арганізацый з гэтай краіны занялі свае пазіцыі ў рэйтынгу. Найбуйнейшым банкам Украіны з'яўляецца Приватбанк, які з актывамі 14,2 млрд. долараў стаў 13-м.

(па дадзеных экспертаў «РІА-Аналітыка»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!