Навіны банка і прэс-рэлізы
05.07.2011

Карткі Беларусбанка – для ўсёй сям'і!

Ацаніць перавагі выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак зараз можа і дзіця.

ААТ «ААБ Беларусбанк» рэалізаваў новы картачны прадукт – пластыкавую картку з індывідуальным дызайнам – БелКарт-М «Дзіцячая», якая афармляецца дзецям ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў у якасці дадатковай карткі да карт-рахунку бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў).

З уласнай пластыкавай карткай дзіця хутчэй асвоіць свет безнаяўных плацяжоў, а дзякуючы ўстаноўленым лімітам – навучыцца больш эфектыўна распараджацца грашовымі сродкамі. Пры гэтым дызайн карткі можа быць абраны дзіцем ці яго бацькамі самастойна.