Навіны банка і прэс-рэлізы
12.02.2010

«Беларусбанк» датэрмінова завяршыў размяшчэнне аблігацый 77-га выпуску (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» 11 лютага 2010 года датэрмінова завяршыў размяшчэнне 77-га выпуску аблігацый для юрыдычных асоб аб'ёмам эмісіі 70 млн. долараў ЗША (пачатак размяшчэння 28 снежня 2009 года).

Па стане на 12 лютага 2010 года астатак сродкаў, прыцягнутых банкам шляхам продажу аблігацый юрыдычным і фізічным асобам, перавысіў 1,8 трлн. рублёў.