ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 снежня 2009 года прыступае да размяшчэння сямі выпускаў аблігацый на прад'яўніка для фізічных асоб, у тым ліку:
- двух выпускаў аблігацый у беларускіх рублях, намінальным коштам 500 тыс. рублёў і 1 млн. рублёў, тэрмінам на 2 гады, з прыбытковасцю, роўнай дзеючай стаўцы рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 8 п. п., з магчымасцю датэрміновага пагашэння аблігацыі праз 3 месяцы з дня яе продажу;
- трох выпускаў аблігацый у доларах ЗША, намінальным коштам 1000, 500 і 100 даляраў ЗША, і двух выпускаў аблігацый у Еўра, намінальным коштам 500 і 100 еўра.
Па аблігацыях у замежнай валюце ўстаноўлена даходнасць у памеры 10% гадавых, тэрмін абарачэння – 1,5 года, датэрміновае пагашэнне – праз 6 месяцаў з дня продажу аблігацыі.