Навіны банка і прэс-рэлізы
13.10.2009

ААТ "ААБ Беларусбанк" прызнаны Global Finance лепшым банкам Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе

6 кастрычніка 2009 г. у г. Стамбул, Турцыя, адбылася цырымонія ўзнагароджання Global Finance лепшых банкаў свету 2009. Сусветна вядомае фінансавае выданне прызнала ААТ "ААБ Беларусбанк" лепшым банкам Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў 58 найбуйнейшых банкаў з усяго свету.

Пры вызначэнні лепшага банка ўлічваліся наступныя крытэрыі: рост актываў, прыбытку, стратэгічнае партнёрства, паслугі кліентам, коштавая палітыка, а таксама інавацыйныя прадукты.

Global Finance адзначае, што нягледзячы на дамінаванне ў банкаўскім сектары Рэспублікі Беларусь, ААТ "ААБ Беларусбанк" працягвае развівацца і ўкараняць інавацыі. Так, у 2008 годзе ААТ "ААБ Беларусбанк" паспяхова запусціў праект інтэрнэт-банкінгу, а таксама павысіў функцыянальнасць сваіх інфакіёскаў: спажыўцы зараз маюць магчымасць не толькі рабіць плацяжы, але таксама купляць білеты на аўтобусныя маршруты і нават правяраць вынікі латарэй.

Па словах рэдактара выдання Global Finance Джозэфа Джарапутто, у існуючых эканамічных умовах кліенты больш, чым калі-небудзь, патрабуюць прадастаўлення банкамі высакаякасных банкаўскіх паслуг. Банкі-пераможцы з'яўляюцца лепшымі банкамі, якія задавальняюць высокія патрабаванні кліентаў.

Лепшы банк Рэспублікі Беларусь прызнанне лепшы банк года

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!